Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вызваленне Брэстчыны

 

 

Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. Двума днямі раней на ўсіх чыгунках Беларусі пранёсся шквал «Рэйкавай вайны». За адну ноч партызаны і падпольшчыкі вывелі са строю ўсе чыгуначныя камунікацыі, паралізаваўшы тыл гітлераўскай арміі.

Пасля Мазырска-Калінкавіцкай аперацыі (студзень 1944 г.) 61-я армія Беларускага фронту за зіму і вясну 1944 г. прасунулася ўздоўж правага берага ракі Прыпяць і на захад да г. п. Ратна (Украіна). Тут савецкім войскам супрацьстаяла 2-я нямецкая армія, асноўныя сілы якой замацаваліся на левым беразе Прыпяці. На гэтым участку, асабліва ў сакавіку 1944 г., вяліся баі мясцовага значэння, у тым ліку на тэрыторыі паўднёвых раёнаў Брэстчыны.